Calendar icon

10. November 2023

Дадатковая інфармацыя

Заўвага! Калі ласка, звярніце ўвагу, што ўдзельнікі павінны пакрыць свае выдаткі на праезд і пражыванне 

Канферэнцыя праходзіць у пятніцу, 10 лістапада 2023 г. з 8.30 у “Кацялку культуры” (Culture Cauldron, Kultuurikatel), у Таліне (Kursi Str. 3), уваход праз “Трубу А” (Chimney A, A Korsten).

Праграма пачынаецца ў 9.30.

Пасля прабыцця просім у пункце рэгістрацыі атрымаць канферэнцыйны значок і насіць яго на сабе ўвесь дзень.

Дадатковая інфармацыя аб праграме і выступоўцах – на старонцы канферэнцыі.

Адкрыццё канферэнцыі і галоўныя даклады, дыскусія: эстонская, беларуская, ангельская мовы.
Іншыя блокі: беларуская і ангельская мовы.

Як дабрацца да месца канферэнцыі? Інфармацыя аб грамадскім транспарце ТУТ.

У выпадку хваробы, змены планаў або іншых пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі шляхам адказу на гэты ліст або на адрас: info@eihr.ee.

Месца правядзення канферэнцыі знаходзіцца ў цэнтры горада каля парта. Дабрацца да яго няцяжка. Раней у будынку мясцілася талінская цэнтральная энэргастанцыя, якая працавала з 1913 да 1979 г. У вапняным будынку, дзе цяпер знаходзіцца Талінскі творчы габ, размяшчалася кацельня энэргастанцыі. Будынак быў дабудаваны ў 1934 г. Цагляная труба цяперашняга габу вышынёй у 102,5 м была збудаваная ў 1948 г. На той час яна была найвышэйшая ў балтыйскіх краінах.

У нас няма магчымасці паспрыяць у афармленні візаў для ўдзельнікаў канферэнцыі. Афіцыйныя лісты пацвярджэння не высылаюцца. Перад канферэнцыяй усе удзельнікі ў інфармацыйных мэтах атрымаюць на свае электронныя скрыні абнаўленні інтэрнэт-старонкі. Калі праз нейкую прычыну Вы не можаце прыехаць у Эстонію, застаецца магчымасць анлайн-удзелу. Рэгістрацыя на віртуальны ўдзел магчымая ажно да самага пачатку канферэнцыі.

Дадатковая інфармацыя: How to get here – Tallinn Creative Hub (kultuurikatel.ee)