10. November 2023
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
Святлана Ціханоўская — палітычная актывістка, лідарка Беларускага дэмакратычнага руху. Яна ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года пасля таго, як яе мужу было адмоўлена ў дазволе на ўдзел у выбарах і ён быў арыштаваны. Неўзабаве пасля выбараў Ціханоўская была вымушаная пакінуць Беларусь. Як лідарка беларускага дэмакратычнага руху, яна збірае падтрымку і выступае за вызваленне палітвязняў і мірны пераход улады праз свабодныя і справядлівыя выбары. Калі пачалася захопніцкая вайна Расеі супраць Украіны, Ціханоўская абвясціла антываенны рух, каб не дапусціць удзелу Беларусі ў вайне. Святлана Ціханоўская стала сімвалам мірнай барацьбы за дэмакратыю, вяршэнства права і моцнае жаночае лідарства. Сярод іншых узнагарод, яна з’яўляецца лаўрэатам прэміі Сахарава, якую прысуджае Еўрапарламент, Міжнароднай прэміі чатырох свабодаў 2022 года, Прэміі Карла Вялікага і Прэміі Фрыца Чокліча за дэмакратыю.