Calendar icon

10. November 2023

Улад Кобец

Беларускі грамадскі актывіст і палітычны эксперт
БЕЛАРУСЬ

Улад Кобец – беларускі грамадскі актывіст і палітычны эксперт, які зараз жыве ў выгнанні ў Варшаве. Ён браў удзел у антыкамуністычным студэнцкім руху ў часы Савецкага Саюзу. Пасля распаду Савецкага Саюзу на працягу многіх гадоў ён актыўна дзейнічаў у падтрымцы дэмакратычных зменаў у Беларусі і развіцці партнёрства Беларусі з ЕС і НАТА. Уладзімір быў вымушаны пакінуць дзяржаўную службу пасля захопу ўлады Лукашэнкам.

З мэтай супраціву аўтакратычнаму курсу Беларусі ён стаў адным з заснавальнікаў “Зубра” – пра-дэмакратычнага і пра-еўрапейскага руху. На аснове вопыту дэмакратычнага супраціву ён стварыў дапаможнік для грамадскіх пра-дэмакратычных рухаў у постсавецкіх краінах і актыўна супрацоўнічаў з актывістамі з Украіны і Грузіі. На выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе ён кіраваў выбарчай кампаніяй прадэмакратычнага кандыдата. У час рэпрэсій 2010 года яго затрымаў КДБ, а пазней ён быў вызвалены згодна з амністыяй. Ён здолеў таемна пакінуць краіну і працягнуць сваю працу ў выгнанні. З 2014 года, пасля пачатку агрэсіі Расіі ў адносінах да Украіны, Улад ініцыяваў некалькі праектаў на тэму гібрыдных пагрозаў  суверэнітэту Беларусі.

 У 2018 годзе ён заснаваў iSANS і зараз з’яўляецца яго выканаўчым дырэктарам.

У 2005 годзе Улад Кобец быў узнагароджаны Залатым Медалем Міністэрства замежных справаў Славацкай Рэспублікі за асабісты ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадства ў Рэспубліцы Беларусь.